Главная » Навiны » Занятак па душы

Занятак па душы

Мінулая субота ў гімназіі была надзвычай цікавай. Дэвіз дня  —  “Здорава быць здаровым!”

У рамках Дня здароўя навучэнцы пятых класаў з задавальненнем гулялі ў піянербол супраць шасцікласнікаў. Гульня завяршылася нічыёй. Сямікласнікі выбралі стральбу і настольны тэніс. Хлопцы дзевятых класаў ужо адчуваюць сябе сапраўднымі спартсменамі, таму для іх прайшлі спаборніцтвы па баскетболу. Самымі актыўнымі былі навучэнцы 5-6 классаў.

Для навучэнцаў пачатковай школы прайшла гульня “Парады доктара Небаліта”, а таксама спартыўная гадзіна “Хуткія, умелыя”.

Педагог сацыяльны Война Ганна Мікалаеўна правяла інтэрактыўны занятак “Здароўе – шлях да даўгалецця”. 

Працавалі гурткі, прайшлі факультатыўныя заняткі, заняткі ў міжшкольным педкласе, рэпетыцыйнае тэсціраванне для вучняў 10-11 класаў.

Адбыліся паседжанні клубаў “Эка” і “Кліа”, у рамках якіх прайшлі і інтэрактыўная гульня “Што? Дзе? Калі?” і  віктарына “Займальная гісторыя”.

Спадзяёмся, што кожны знайшоў сабе занятак па душы.

Больш падрабязна можна прачытаць пра мерапрыемствы ў нашым тэлеграм канале, Instagram.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце             С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж