Главная » Навiны » Весткі з пасяджэння клубаў «Кліа» і «Крынічка»

Весткі з пасяджэння клубаў «Кліа» і «Крынічка»

На аб’яднаным пасяджэнні клубаў «Кліа» і «Крынічка» было заслухана 9 навуковых дакладаў вучняў 6-11 класаў.
Вікторыя Шакаль падзялілася афарызмамі, якія знайшла ў вершах юбіляркі 2023 года Эдзі Агняцвет, Сямён Цікуноў раскрыў сакрэты культурнага коду беларускіх грашовых купюр, Аня Макарэвіч класіфікавала параўнанні з вершаў Навума Гальпяровіча.
Дар’я Хаменка ўвяла прысутных у цікавы свет айконімаў Дзяржынскага раёна, Ксенія Няверава і Леанід Каралінскі расказалі пра вобраз ката ў культуры, Наталля Шавель раскрылы вобраз дарогі ў вершах юбіляркі Яўгеніі Янішчыц.
Кацярына Канаплянік і Мілана Шулешка даследавалі гісторыю літары Ё, Ульяна Шыманская намалявала букет Я.Янішчыц на аснове яе вершаў.
Валерыя Азаранка зазірнула ў глыбіню вобраза ката рамана «Майстар і Маргарыта».
Усе работы былі жывыя і займальныя. Слухачы папоўнілі све веды і слоўнікавы запас, а таксама павысілі свой духоўны ўзровень.

Мінько К.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж