Главная » Навiны » Казка “Сліўка Залацінка”

Казка “Сліўка Залацінка”

Маргарита

Маргарыта Глобус вучыцца у 5 класе гімназіі.

Яна старанна вучыцца, любіць прыроду, добрая памочніца і маленькі фантазер. Маргарыта марыць стаць рэжысерам тэатральных пастановак. Спрабуе сябе ў літаратурнай дзейнасці.

У адной недалекай мясцовасці жылі-былі незвычайныя жыхары: маленькія і вялікія, чырвоныя, жоўтыя і зяленыя раслінкі. Пляцоўка, дзе гэтыя жыхары размяшчаліся, была агароджана высокім плотам. Уся тэрыторыя была неабсяжная. А, прыгледзеўшыся збоку, можна было падумаць, што перад намі цэлы каралеўскі двор, так велічна і загадкава выглядала агароджа.

З цягам часу агароджа пакрылася шэрымі нітачкамі сухога галля і тонкай травы. У невялікіх аконцах іншым разам з’яўляліся маленькія вочкі, якія з зацікаўленнасцю паглядвалі на навакольнае асяроддзе. Хтосьці там, за высокай агароджай быў, хтосьці там хаваўся, маленькі, цікаўны і баязлівы.

Гэта была маленькая Сліўка Залацінка. Некалі даўным-даўно яна страшна спужалася, бо бушавала грозная бура. Яна тады нарабіла многа работы: паламала мноства старых дрэў, павырывала з карэннем маладыя дрэўцы.

Маленькая Сліўка Залацінка вельмі перапалохалася, яна перажывала за свае жыцце і за сваю матулю. Матуля Залацінкі – Вялікая Сліва, якая была вельмі добрай, магутнай, спакойнай, разумнай, кемлівай і мудрай. Часта да яе прыходзілі суседзі, каб атрымаць добрую параду, для іх было вельмі важна яе меркаванне і жыццевы вопыт.

Матуля Сліва не заўседы была ласкавай! Калі былі вострыя пытанні і спрэчкі, якія трэба было вырашыць, то на рашучай Сліве з’яўляліся вострыя іголачкі. Яна нахмурвалася, насупвалася і рашучым голасам, і грозным поглядам выносіла свае рашэнне ў спрэчным пытанні.

Сліва дапамагала маленькім жыхарам сада хавацца ад пякучага сонца. Калі ішоў дождж, а пад крону Слівы не траплялі жыццевыя кроплі, то матуля апускала свае лісточкі і дзялілася вадой з тымі раслінкамі, якія былі меншымі, раслі значна ніжэй, чым сама Сліва.

Аднойчы раз’юшаная бура ў сваіх вірах пазбірала і павыкідвала дзетак Сліўкі далека за межы сада. Засталася адна Залацінка, якая была самай кволенькай і змагла зачапіцца за карэньчыкі мамы.

Зараз ей было вельмі сумна, адзінока… Таму Залацінка і паглядвала далека за агароджу. Ей хацелася вырвацца, пабегчы, знайсці сваіх брацікаў і сястрычак. Але Залацінка даглядала сваю матулю, якая падчас буры ратавала жыхароў сада пад сваімі вялікімі галінкамі, але сама стала ахвярай жорсткай прыроднай з’явы. Маланка патрапіла ў верхавіну Сліўкі, і тая расчапілася пасярэдзіне. Матулі патрэбна была дапамога, падтрымка, догляд. Маленькая Залацінка адчувала, што адна не зможа дапамагчы сваей матулі, таму вырашыла адправіцца шукаць сваіх родных.

Залацінка сабрала маленкую торбачку, пералезла праз агароджу і пайшла туды, куды вяло яе сонейка і сэрца. Ішла доўга, пакуль не стамілася, прысела адпачыць на маленькую палянку. Заплюшчыла вочкі – і так ей захацелася спаць! Але неўзабаве Залацінка пачула ціхенькія смехі:

Хі-хі-хі! Хі-хі-хі! Хто гэта такі смешны? – пыталіся маленькія травінкі-васілінкі. – Якая яна дзіўная, круглая, незвычайная! Мы ніколі такіх не бачылі!

І тут Залацінка расплюшчыла вочкі, убачыла маленькіх прыгажунь з блакітнымі вачамі. Яны легка скакалі вакол, весяліліся, усміхаліся:

Ты нам вельмі падабаешся! Ты дзіўная! Ты наш цуд! Чаму ты з торбачкай? Куды ты ідзеш? Заставайся з намі! У нас весела і свавольна! Табе з намі будзе радасна і бесклапотна!

Залацінка адмовілася! Ей не патрэбна было спакойнае жыцце! Яна хацела выратаваць маму і знайсці сваіх брацікаў і сястрычак.

Пайшла Залацінка, не слухаючы гэтых травінак-васілінак.

Ішла зноў доўга, стамілася, легла пад кусточак адпачыць і моцна заснула. Прачнулася ад таго, што пачула, як нехта яе нюхае і салодка прычмоквае:

-Хру-хру-хру! Зараз я цябе падбяру! – хораша лычыкам маленькі Дзічок падкочвае да сябе Сліўку Залацінку.

Залацінка праз сон грозна абурылася:

         Што гэта робіцца? Чаму ты мяне хочаш з’есці? Я ж цябе з’есці не хачу! – І маленькімі кулачкамі пагразіла галоднаму Дзічку наша Залацінка.

Дзічок разгубіўся, перапалохаўся ад нечаканасці і ўцек. А Залацінка зразумела, што не абавязкова быць вялікай і грознай, для таго, каб быць смелай. Можна быць маленькай і дробненькай па памеры, але рашучай і адважнай у сваім сэрцы.

Залацінка адправілася ў дарогу, але пакрысе яе натхненне знайсці родных астывала, таму што было ўжо больш розных перашкод: псавалася надвор’е, станавілася холадна і на душы, і ў навакольным асяроддзі.

Перад Залацінкай з’явіўся невялічкі ручаек, які нашай гераіні здаваўся вялізнай ракою. Каб прайсці далей, маленькай Сліўцы трэба было пераадолець старэнькі масточак. Залацінка адважылася і пайшла праз яго. На вуліцы стала ўжо падмарожваць, масток пакрыўся тонкім ледам. Маленькая Сліўка не была падрыхтавана да такіх прыгод. Калі засталося прайсці пару крокаў, Залацінка паслізнулася і звалілася ў халодную ваду.

Яна пачала крычаць:

        Памажыце! Ратуйце!

У гэты час яна не саромелася прасіць дапамогі, бо кожны можа апынуцца ў цяжкім становішчы, варта спадзявацца на дабрыню і спачуванне.

Нашай Залацінцы пашанцавала. Маленькія круглыя бобачкі з цікаўнымі вачамі сталі выглядваць з травы, пачуўшы крыкі аб дапамозе.

Сліўка Залацінка як быццам глядзелася ў мноства маленькіх люстэрак. Збянтэжанымі вочкамі на яе пазіралі маленькія сліўкі. Яны разам прыдумвалі, як дапамагчы Залацінцы. Трэба было думаць і прымаць рашэнне імгненна. Адна сліўка схапіла другую за ручку, другая – наступную і так далей. Апошняя Сліўка паспела схапіць Залацінку. Маленькія набраліся сіл і разам павольна павыходзілі з бурнай вады.

Залацінка была вельмі шчаслівай, што яе выратавалі свае родныя браты і сястрычкі.

На беразе ручайка яны доўга размаўлялі: як сліўкі апынуліся тут у далекім краі, хто вінаваты, чаму не вярнуліся дадому і што рабіць зараз, як дапамагчы матулі.

Вырашылі, што не можа маленькі родны сад існаваць без сваіх жыхароў, дзе нарадзіўся – там прыгадзіўся.

Браточкі з сястрычкамі на чале з Залацінкай пабудавалі невялічкі карабель з галінак, падобны на птушынае гняздзечка. Пагрузілі свае рэчы ў карабельчык і паплылі па ручайку дадому.

Залацінка была вельмі задаволены, што сабрала ўсю сям’ю ў сваім маленькім садочку.

Матуля Сліўка, убачыўшы ўсіх дзетак разам, адразу акрыяла, ажыла. Яна радавалася, што сад зможа квітнець, як і некалі даўным-даўно.

Складаны прыгодніцкі жыццевы шлях Залацінкі ўзмацніў маленькую, падштурхнуў яе да росквіту ў думках, рашэннях і дзеяннях.

Матуля горда паглядала на сваю любую дачушку, якая заняла пачэснае месца сярод слівовага сада. Яна радавала ўсе наваколле прыгожымі белымі кветачкамі вясной, шыкоўнымі духмянымі сліўкамі летам, прыгожым залатым апалым лісцем увосень і задуменнымі мудрымі галінкамі зімой.

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”