27 сакавіка адбыўся раённы конкурс “Баль літаратурных герояў” – “Баль! Баль! Баль!” У бягучым навучальным годзе раённы баль паклікаў самых таленавітых і крэатыўных акцёраў з ліку вучняў устаноў адукацыі Дзяржынскага раёна ў сёмы раз.
На суд журы вучні і педагогі нашай гімназіі прадставілі ўрывак з камедыі А.М. Астроўскага “Шалёныя грошы”, за які былі ўзнагароджаны дыпломамі “За творчы падыход”, “За акцёрскае майстэрства” і “За стварэнне атмасферы балю”.
Вучаніцы 10 класа Тумель Анастасія і Маслоўская Лізавета атрымалі дыпломы “За лепшае выкананне роляў”.
Шчыра віншуем усіх удзельнікаў конкурсу і выказваем словы падзякі педагогам гімназіі Колбун Ірыне Анатольеўне, Карвоўскаму Юрыю Адольфавічу, Цімашэнка Святлане Францаўне за плённую працу, а таксама ўсім тым, хто дапамог акцёрам гімназіі атрымаць перамогу!
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.




















