19 кастрычніка 2024 года Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі пррвядзе адборачны этап рэспубліканскага тэлевізійнага праекту «Я ведаю!». Кожны год нашы гімназісты з’яўляюцца ўдзельнікамі адборачнага этапу і часам прымаюць удзел у фінале як напрыклад Мікіта Тразанаў у 2021 годзе
“Я ведаю!” – гэта сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, які закліканы знайсці не толькі самых дасведчаных, але і смелых, ініцыятыўных і знаходлівых школьнікаў.
Аўтары праекта рыхтуюць мноства займальных і крэатыўных заданняў, для вырашэння якіх удзельнікам трэба не толькі выдатнае веданне школьнай праграмы, але і агульная дасведчанасць, здольнасць арыентавацца ў розных галінах навукі.
Звяртаем увагу, што ў Палажэнне аб правядзенні праекта, зацверджанае Старшынёй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, унесены змяненні: навучэнец можа ўдзельнічаць у праграме не часцей за адзін раз у чатыры гады.