Главная » Навiны » Багач

Багач


Пазалота і охра асенняй лістоты, празрысты блакіт неба, яркія традыцыйныя ўборы і шчырыя ўсмешкі — так прайшло свята «Багач» у гімназіі г.Дзяржынска.

Багач — старажытнае свята, якое бярэ пачатак з часоў язычніцтва і звязана з сіламі Зямлі і Матухны -Прыроды.
Адзначаюць свята ў другой палове восені, калі палі і лугі пусцеюць, можна трохі адпачыць і падзякаваць прыродзе за атрыманы ўраджай.

Вучні 2А і 2Б класаў паказалі, як праходзіў Багач у беларускіх вёсках.
Свята суправаджалася абрадавымі песнямі, карагодамі, словамі падзякі.

Цікавы факт: у Беларусі ў 2005 годзе была выпушчана памятная манета, прысвечаная народнаму святу «Багач». На ёй адлюстравана абрадавая міска з зернем і запаленай знічкай на фоне поля і беларускага арнамента.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”