
Сёння, 26 кастрычніка, для навучэнцаў 10-х класаў была наладжана сустрэча з Ардашавым Данілам Сяргеевічам, выпускніком гімназіі г.Дзяржынска,а зараз — інжынерам-канструктарам. Тэмай сустрэчы была «Прафесійная адукацыя сёння — стабільная будучыня заўтра». Цікава было паслухаць,як мяняўся светапогляд чалавека,які сёння канструіруе дэталі для касмічных спадарожнікаў, зусім нядаўна займаўся канструяваннем самалетаў- беспілотнікаў, крыху раней быў супрацоўнікам на АЭС у Астраўцы.
Сам Даніла, крыху іранізуючы са сваёй вучобы,распавёў пра асаблівасці прафесіі інжынера- канструктара. Хоць быў выпадак падчас вучобы ў ВНУ, калі выкладчык абмовіўся: «Ардашаў, кідай фізіку і ідзі ў гуманітарыі». А пасля адбылася сустрэча,якая,магчыма,стала пераломнай,калі на выставе дасягненняў па вырабе шматлікіх дэталяў для авіяапаратаў ён сустрэўся з тым жа выкладчыкам, і цяпер яму прыемна было пахваліцца сваім вынаходніцтвам.
Сустрэча прайшла ў лёгкай дыялогавай форме. Спадзяемся,што сёння ў кагосьці з нашых вучняў нарадзілася жаданне стаць інжынерам. «Галоўнае — ісці да сваёй мэты і не пужацца перашкод, а іх будзе шмат», — такімі словамі Даніла закончыў нашу сустрэчу.






