Главная » Навiны » Зімовыя канікулы 2024/2025 навучальнага года

Зімовыя канікулы 2024/2025 навучальнага года

Зімовыя канікулы 2024/2025 навучальнага года пройдуць для навучэнцаў гімназіі г. Дзяржынска цікава і актыўна, з новымі сустрэчамі і пазнавальнымі мерапрыемствамі! Навучэнцаў чакаюць: навагоднія ранішнікі і блакітныя агеньчыкі; тэматычныя класныя і бібліятэчныя гадзіны; прававыя сустрэчы з педагогамі сацыяльнымі; гадзіны зносін з педагогам-псіхолагам; пасяджэнні гімназічных клубаў «крынічка«, «Эка«, «інтэлект«, «Інфа«,» X-Stream», «Гармонія«,«Кліо»; творчыя майстэрні і майстар-класы ў рамках аб’яднанняў па інтарэсах; экскурсіі і паездкі па Дзяржынскім раёне і Мінскай вобласці; спартыўныя эстафеты і рухомыя гульні на свежым паветры. Гімназісты стануць удзельнікамі мерапрыемстваў у рамках акцый «Нашы дзеці», «Бяспечны Новы год», «Клопат», «Дом без адзіноты», «Цуды на Каляды», «Зберажы дрэва – здай макулатуру», традыцыйных педагагічных праектаў «Новы год крочыць па планеце», «Птушкі на кармушцы». 

 Азнаёміцца з планам правядзення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы  ў гімназіі г. Дзяржынска на зімовых канікулах  ( 25.12.202407.01.2025) можна тут 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”