
Сёння 1 лютага 2025 года у вучняў 2″Г», 2″В» i 2″M» класаў прайшло мерапрыемства ў рамках шостага школьнага дня пад назвай «Гартаючы Радзiмы старонкi». Галоўнай мэтай было знаёмства вучняў з хараством і багаццем беларускай культуры, прыроды і традыцый, выхаванне любовi да роднага краю. Класныя кiраўнiкi распавядалi пра значэнне Беларусі як Радзімы і яе прыгажосцi, даведалiся у дзяцей, якія месцы яны бачылi і што ім найбольш спадабалася, зрабiлi, акцэнт на пачуцці да роднага краю праз вершы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, прапанавалi дзецям, на выбар, намаляваць сваю любімую мясціну ці сімволіку Беларусі: сцяг, герб, нацыянальныя кветкі. Падвядзеннем вынікаў было абмеркаванне, што новага вучні даведаліся, чаму любяць сваю краіну. Завяршылi мерапрыемства праслауленнем сваёй Радзiмы і пажаданнямі шчаслівага жыцця на роднай зямлі. Мерапрыемства было добразычлівым і інтэрактыўным. Кожны вучань адчуваў сябе ўдзельнікам агульнай справы.


