
Сёння распачаў сваю працу аздараўленчы лагер «Снегавічок» для вучняў 1-2-іх класаў.
Дзень пачаўся з вясёлай зарадкі, падчас якой рабяты атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву.
Затым з выхаванцамі быў праведзены інструктаж па тэхніцы бяспекі і правілах паводзін у атрадзе.
Правілы паводзін на дарозе вучні паўтарылі, прыняўшы ўдзел у віктарыне «Нашы сябры — дарожныя знакі».
Для з’яднання калектыву і фарміравання дабразычлівых узаемаадносін паміж вучнямі былі прапанаваны гульні «Снежны ком» і «Хто твой сусед?»
Мультгероі за ЗЛЖ натхнялі рабят на правільны выбар, тлумачачы ім асноўныя прынцыпы бяспекі і здаровага ладу жыцця.
Рабяты з вялікім жаданнем і інтарэсам рашалі лагічныя галаваломкі.
Гадзіна дзіцячай творчасці прайшла пад дэвізам «Наши руки не для скуки». Падчас занятку дзеці стварылі цікавыя падзелкі.
Першы дзень у лагеры «Снегавічок» прайшоў цікава, займальна, а галоўнае — з карысцю!








