Главная » Навiны » Выбіраем педагагічную спецыяльнасць

Дз Колледж

Выбіраем педагагічную спецыяльнасць

З 24 па 27 сакавіка 2025 года ў установе адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» праводзіўся ІІІ Міжрэгіянальны фестываль педагагічных класаў «Я – будучы педагог: прэстыж і імідж педагагічнай прафесіі». Мэтай правядзення фестывалю было паглыбленне і канкрэтызацыя ўяўленняў навучэнцаў педагагічных класаў і груп педагагічнай накіраванасці пра педагагічную прафесію, педагагічныя спецыяльнасці, фарміраванне кампетэнцый, запатрабаваных для паспяховага навучання на педагагічных спецыяльнасцях.

Навучэнцы 10 педагагічнага класа гімназіі г. Дзяржынска разам з настаўніцай пачатковых класаў Дубень Янінай Сяргееўнай прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве. У рамках фестывалю навучэнцам прадставілася магчымасць пазнаёміцца з педагагічнымі спецыяльнасцямі факультэта педагогікі і псіхалогіі, лінгвістычнага факультэта ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт», пры паступленні на якія выпускнікі педагагічных класаў і груп педагагічнай накіраванасці залічваюцца без уступных выпрабаванняў.

Навучэнка педагагічнага класа Валахановіч Валерыя прыняла ўдзел у майстар-класе «Тапаграфічная карта». Перад пачаткам майстар-класа вопытныя педагогі падрабязна расказалі пра свой факультэт геаэкалогіі, пазнаёмілі з асаблівасцямі дзвюх прафесій: географ-эколаг і выкладчык геаэкалогіі. Таксама звярнулі ўвагу на практыку падчас навучання.

Пасля гэтага навучэнцы падзяліліся на групы па 6 чалавек. За 25 хвілін у камандзе ім трэба было прыдумаць і намаляваць востраў, на гэтым жа востраве намаляваць горы, рэкі, азёры, паселішчы і таксама прыдумаць 2 унікальныя геаграфічныя знакі (напрыклад: фіялетавы кружок абазначае зону прарастання атрутных раслін). І таксама ўзяць любую кропку на карце і апісаць яе размяшчэнне словамі (напрыклад: у 200 м ад паселішча ля падножжа гары знаходзіцца наша кропка).

Потым каманды памяняліся сваімі працамі паміж сабой і адгадвалі, дзе была пастаўленая іх кропка на сваім востраве. Дадзены майстар-клас быў не толькі пазнавальным і цікавым, але і дапамог пазнаёміцца з іншымі навучэнцамі, весела правесці час, а таксама кожны ўдзельнік атрымаў сертыфікат.

Навучэнка педагагічнага класа Арлова Марыя прымала ўдзел у квэст-гульні “Скарбніца роднага краю”. Удзельнікі былі падзелены на 6 каманд. Кожная каманда атрымала сваю «вобласць» і павінна была выканаць 6 заданняў:

  1. Скласці пазл герба Віцебска і Віцебскай вобласці.

  2. Рэбус пра раку (Заходняя Дзвіна).

  3. Рэбус пра Сафійскі сабор.

  4. Крыжаванка пра вядомых пісьменнікаў з кожнай вобласці.

  5. Верш пра Віцебшчыну.

  6. “Лэпбук”.

На выкананне ўсіх заданняў адводзілася 30 хвілін. За 5 заданняў можна было атрымаць 30 балаў, за лэпбук таксама 30, але балы за яго лічыліся асобна.

У ходзе мерапрыемства было цікава працаваць з незнаёмымі педкласаўцамі. Пасля таго як час выканання заданняў скончыўся, кожная каманда павінна была абараніць свой лэпбук, расказаць пра тое, што на ім ёсць.

Наша каманда заняла ў гэтым мерапрыемстве другое месца. Кожны ўдзельнік атрымаў сертыфікат і добры настрой.

«Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць…”

Вось у такое невялікае, але незабыўнае падарожжа адправіліся нашы навучэнцы, а магчыма, і будучыя педагогі!


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”