Главная » Навiны » «100 ідэй для Беларусі» ад Мінскай вобласці

«100 ідэй для Беларусі» ад Мінскай вобласці

Юныя аўтары і распрацоўшчыкі з Мінскай вобласці сёння прадэманстравалі свае праекты на абласным этапе рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі.» Сярод работ — кампутарныя гульні, інтэрнэт-і мультымедыйныя праекты, навуковыя даследаванні, а таксама распрацоўкі ў галіне навукі і прамысловасці.  Ліза Ждановіч, вучаніца 11 «А» класса нашай гімназіі, прадставіла праект «Выпуск новай прадукцыі  як варыянт развіцця  ААТ« Агракамбінат Дзяржынскі».   Быў спецыяльна распрацаваны бізнес-план праекта,  дзякуючы якому вытворца зможа пашырыць лінейку сваёй прадукцыі.  Віншуем Лізу і яе кіраўніка — настаўніка геаграфіі Рагожкіну Святлану Рыгораўну- з паспяховым  удзелам у  абласным этапе конкурсу!  Праект будзе прадстаўлены ў заключным этапе! Жадаем поспеху!


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж