16 лістапада лепшыя вучні нашай гімназіі прынялі ўдзел у закладцы Саду поспеху. Права пасадзіць маладую яблыньку было прадстаўлена гімназістам, якія дасягнулі высокіх вынікаў у алімпіядным руху, вучэбнай дзейнасці, інтэлектуальных і творчых конкурсах, спорце і працы.
Разам з вучнямі і настаўнікамі нашай установы пасадзіў сваю яблыньку і выпускнік гімназіі 2015 года, пераможца заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па англійскай мове, студэнт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Кірыл Чырвоны, які з удзячнасцю ўспамінае гімназію і спадзяецца , што яблыкі з яго»яблыні поспеху» прыдуцца да спадобы будучым вучням гімназіі.
А 18 лістапада дрэўцы ў Садзе поспеху пасадзілі самыя лепшыя вучні пачатковай школы. Разам са сваімі настаўнікамі яны таксама высадзілі дэкаратыўныя івы, якія, безумоўна, значна ўпрыгожаць тэрыторыю нашай гімназіі.
Жадаем усім нашым вучням і педагогам толькі поспехаў і спадзяёмся, што з кожным годам дрэў у Садзе поспеху будзе станавіцца ўсё больш і больш.




















