Главная » Навiны » Голас зямлі беларускай

Голас зямлі беларускай

 

Сёння сямікласнікі нашай гімназіі далучыліся да святкавання Дня беларускага пісьменства, прыняўшы ўдзел у флэшмобе “Голас зямлі беларускай” і майстар-класе “Падарунак для кнігі”.

У рамках флэшмобу прагучалі вершы беларускіх аўтараў – шчырыя, пранікнёныя, напоўненыя любоўю да роднага краю. Кожны ўдзельнік не проста чытаў радкі, але і адчуваў іх сэрцам. Таксама вучням было прапанавана творчае заданне: сабраць верш з асобных радкоў-пазлаў. “Паэтычная мазаіка” патрабавала ўважлівасці і памяці, каб кожны радок, знайшоў сваё месца.

Далей сямікласнікаў чакаў цудоўны майстар-клас па вырабе кніжных закладак з элементамі традыцыйнага беларускага арнаменту. Ініцыятыва сабрала вучняў, якія не толькі праявілі сваю творчасць, але і дакрануліся да культурнай спадчыны нашай краіны.

У працэсе працы дзеці пазнаёміліся з сімволікай арнаментаў, даведаліся, што кожны элемент – гэта не проста ўзор, а знак, які мае глыбокі сэнс: дабрабыт, абарону, любоў да Радзімы.

Кожны ўдзельнік стварыў унікальную закладку – сапраўдны падарунак для кнігі і для сябе. У працы выкарыстоўваліся каляровая папера, ніткі, тканіна і, вядома, фантазія. Атмасфера была цёплая, сяброўская і натхняльная.

Такія падзеі вучаць нас слухаць і чуць – сябе, іншых і сваю зямлю. Бо голас Беларусі жыве ў яе словах , у яе вершах і ў сэрцах тых, хто іх захоўвае і перадае.

 

Класныя кіраўнікі 7-ых класаў


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж