У суботні дзень вучні і бацькі 3 класаў прынялі ўдзел у спартландыі, падчас якой яны змаглі паспаборнічаць у лоўкасці, сіле і вынослівасці.
Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі гімназічныя аб’яднанні па інтарэсах і спартыўныя секцыі – “Юны стралок”, “Гуляем у футбол”, “Тайквандо”, “Чароўная палітра”, “Рукадзельніца”, “Дожджык” (польская мова), “Гімназічны тэатр”, “Беларускі тэатр”, “ФотаАРТ”, “Юны журналіст” і аб’яднанне па інтарэсах УДА – “Мерыдыян” (ЭБЦ).
Вучні 7 “А” і 7 “В” класаў сталі ўдзельнікамі пазнавальнай гульні “Права і я”, прымеркаванай да Міжнароднага дня правоў чалавека (10.12). А вучні 5 “А” класа –прававой гадзіны “Права быць дзіцем”, таксама прысвечанай гэтай даце.
Вучні 2 “В” і 2 “М” класаў паўдзельнічалі ў гульні-віктарыне “Сябры прыроды”.
Вучням 5 “Б” і 5 “М” класаў, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, была прапанавана гутарка-прэзентацыя “Зіма ў лесе”, прысвечаная творчасці В. Біянкі.
Вучні, бацькі, педагогі гімназіі прынялі актыўны ўдзел у XIII раённым фестывалі творчасці дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі “Запалі сваю зорку!”.
Вучні 8 класаў сталі ўдзельнікамі акцыі “Працуе майстэрня Дзеда Мароза”, падчас якой яны змаглі падрыхтаваць упрыгожванні для гімназічных кабінетаў, а таксама ў турніры “Знаўцы права”.
Па ініцыятыве бацькоў вучняў 1-3 класаў і вучняў 6-8 класаў у гімназіі прайшла акцыя “Навагодні кабінет”, у выніку якой многія базавыя кабінеты былі ўпрыгожаны да навагодніх свят.
Вучні 2-10 класаў, бацькі, педагогі у суботні дзень таксама прынялі ўдзел у раённай дабрачыннай акцыі “Падары святло жыцця таму, каму патрэбна дапамога”, у рамках якой было выраблена больш за 150 “флікераў”. Частка “святловяртальных” упрыгожванняў будзе перададзена сталым людзям і маламаёмасным сем’ям.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.




















