Главная » Навiны » Куды пайсці вучыцца?

Куды пайсці вучыцца?

IMG_8218На гэта пытанне, якое сёння турбуе вучняў старэйшых класаў, паспрабаваў даць адказ намеснік дэкана факультэта завочнага навучання ўстановы адукацыі  «Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт» Хабец Аляксандр Міхайлавіч, які завітаў да старшакласнікаў гімназіі ў чацвер 10 снежня.  Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт з’яўляецца найбуйнейшым адукацыйным і навуковым цэнтрам Заходняга рэгіёну Беларусі. Ён быў заснаваны ў 1951 годзе.
Універсітэт вядзе падрыхтоўку на 8 факультэтах па 11 спецыяльнасцях сельскагаспадарчага, інжынерна-тэхналагічнага і эканамічнага профіляў. Выкарыстоўваюцца прагрэсіўныя метады і тэхналогіі навучання, вядзецца сумесная адукацыйная і навукова-даследчая дзейнасць са спецыялістамі краін блізкага і далёкага замежжа, дзе навукоўцы і студэнты ўніверсітэта маюць унікальную магчымасць абмену вопытам і навуковай інфармацыяй. Геаграфія ВНУ і навуковых цэнтраў, з якімі універсітэт падтрымлівае сувязі, даволі шырокая: Англія, Германія, Данія, Галандыя, Літва, Польшча, Расія, Украіна, Фінляндыя, Швейцарыя і інш.

Чытаць аб Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце тут>>>


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж