
Сёння, 4 кастрычніка 2025 года, у вучняў 3 «Г» і 3 «В» класаў прайшло мерапрыемства ў рамках шостага школьнага дня пад назвай «Родныя вытокі» — квэст-гульня.
Галоўнай мэтай было азнаёміць вучняў з хараством і багаццем беларускай культуры, прыроды і традыцый, выхаваць любоў да роднага краю. Класныя кіраўнікі Гудвіловіч Святлана Мікалаеўна і Філічава Кацярына Аляксееўна распавядалі пра значэнне Беларусі як радзімы і яе прыгажосць. Яны запыталі дзяцей, якія мясціны яны наведвалі і што ім найбольш спадабалася.
Асаблівая ўвага была нададзена пачуццям да роднага краю праз вершы Янкі Купалы і Максіма Багдановіча. Успомнілі пра помнікі Дзяржыншчыны, пра падпольшчыкаў, якія змагаліся за свабоду.
Калі мы будзем рабіць толькі добрыя ўчынкі, сябраваць адзін з адным, не крыўдзіць сваіх сяброў, дапамагаць адзін аднаму, любіць сваіх родных, захоўваць памяць аб мінулым сваёй сям’і і Радзімы — мы станем годнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь!
Падчас падвядзення вынікаў вучні абмеркавалі, што новага даведаліся і чаму любяць сваю краіну. Завяршылася мерапрыемства добраславеннем Беларусі і пажаданнямі шчаслівага жыцця на роднай зямлі.
Мерапрыемства было добразычлівым і інтэрактыўным — кожны вучань адчуваў сябе ўдзельнікам агульнай справы, натхнёнай любоўю да роднага краю.
Неба чыстае i глыбокае
I бярозавы цiхi гай —
Беларусь мая сiнявокая,
Беларусь мая, родны край!































