Главная » Навiны » 19 снежня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні настрой”.

19 снежня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні настрой”.

У суботні дзень працавала секцыя “Спартыўныя гульні”, у рамках якой вучні 5-6, 9 класаў змаглі папрактыкавацца і паспаборнічаць у шашках і валейболе, і секцыя па баскетболе. Гімназісты таксама наведалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Юны стралок”, “Гуляем у футбол” і “Тайквандо”.

Вучні і бацькі 2 “А” і 2 “Б” класаў прынялі ўдзел у спартландыі “Вясёлыя старты”. А вучні 9-11 класаў – у абласных фінальных спаборніцтвах па шашках і першынстве РБ па карфболе U17, якія прайшлі адпаведна ў г. Маладзечна і ў г.Мінску.

Вучні 7 “Б” і 7 “М” класаў сталі ўдзельнікамі вясёлага марафону “Ці лёгка быць ветлівым?”, які прайшоў у рамках рэалізацыі педагагічнага праекту “Вучымся быць выхаванымі”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжных выстаў “У свеце прафесій”, “Пісьменнікі-юбіляры” і інш. А вучням 4 класаў у бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у кніжным аукцыёне “Хто яшчэ не прачытаў” і гутарцы-прэзентацыі “Яе любоў і клопат – дзеці”, прымеркаванай да 80-годдзя з дня нараджэння Н. Галіноўскай.

Вучням 7 “В” класа ў суботні дзень спецыялісты СППС прапанавалі псіхалагічны занятак “Вырашаем цяжкія сітуацыі разам”, а вучням 8 “Б” класа — круглы стол “Этыка і Інтэрнэт”.

Вучні 3 класаў сталі ўдзельнікамі навагодняй акцыі “Працуе майстэрня Дзеда Мароза”, падчас якой яны змаглі вырабіць святочныя паштоўкі для сваіх бацькоў і сяброў, а вучні 9 класаў – працоўнай акцыі па ўпрыгожванню навагодняй ёлкі на рэкрэацыі другога паверху “Святочны настрой”.

Актывісты піянерскай дружыны “Спадчына” і ПА ГА “БРСМ” сталі ўдзельнікамі конкурсу прэзентацый “Прывітанне, зімушка-зіма!”.

Вучні 2-х класаў адправіліся ў Эколага-біялагічны цэнтр. А вучні 5-9 класаў здзейснілі экскурсію ў в. Калюжнае Копыльскага раёна, дзе яны змаглі наведаць аграсядзібу “Вясёлая хата”.

Вучні 8-10 класаў у суботні дзень наведалі заняткі па англійскай мове ў МДЛУ.

Ішла  падрыхтоўка да трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды.

У суботні дзень у гімназіі таксама прайшоў вечар адпачынку.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж