Главная » Навiны » У дні зімовых канікул гімназія г.Дзяржынска запрашае!

У дні зімовых канікул гімназія г.Дзяржынска запрашае!

Паважаныя навучэнцы, бацькі, педагогі!

❄️Запрашаем вас стаць удзельнікамі мерапрыемстваў, якія пройдуць у нашай установе адукацыі і за яе межамі ў адпаведнасці з планам правядзення выхаваўчай работы ў гімназіі г.Дзяржынска на зімовых канікулах 2025/2026 навучальнага года (25.12.2025-07.01.2026).

Дэвіз канікул: “Зімовыя канікулы на карысць здароўю, творчасці, розуму і бяспецы!”.

Нагадваем вам, што ў час зімовых канікул вас чакаюць:
навагоднія ранішнікі і святочныя мерапрыемствы для навучэнцаў 5-11 кл., заняткі гурткоў і клубаў, бібліятэчныя і прававыя гадзіны, паездкі і экскурсіі, спартыўныя гульні і спаборніцтвы.

Таксама праводзяцца акцыі:

«Нашы дзеці», “Бяспечныя канікулы”, «Бяспечны Новы год», “Помнік”, “Зберажы дрэва – здай макулатуру”, «Клопат», «Дом без адзіноты», «Цуды на Каляды», «Птушкі на кармушцы» і інш.;

пройдуць рэйды “Падлетак”, “Сям’я”;

мерапрыемствы клубаў ЮВП, ЮІДР;

навучэнцы гімназіі змогуць стаць удзельнікамі мерапрыемстваў, арганізаваных ДУДА: майстар-класаў, інтэрактыўных экскурсій, акцый, спаборніцтваў і інш.;

пройдзе падрыхтоўка навучэнцаў да ўдзелу ў 3 этапе рэспубліканскай алімпіяды, а таксама да ўдзелу ў раённай алімпіядзе па вучэбных прадметах;

будзе арганізавана работа выхаваўча-аздараўленчага лагера «Зімовая казка».

Мы чакаем вас!

Кіраўніцтва гімназіі

План правядзення выхаваўчай работы  ў гімназіі г. Дзяржынска на зімовых канікулах

(25.12.202507.01.2026)

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *