5 студзеня 2016 года на базе УА «Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй» прайшла вочная абарона навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Усяго на абласны этап было прадстаўлена 129 навуковых работ.
Для ўдзелу ў вочнай абароне членамі журы былі адабраны 29 лепшых навуковых работ навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.
Па выніках вочнай абароны работа вучня 9 “В” класа Слінка Канстанціна ў секцыі «Экалогія жывёл» узнагароджана дыпломам I ступені ; работа вучаніцы 10 “А” класа Дзешчыц Ксеніі і вучаніцы 10 “Б” класа Захарэвіч Дзіяны у секцыі «Экалогія урбанізаваных тэрыторый і рэсурсазберажэнне» адзначана дыпломам III ступені.
Віншуем юных даследчыкаў і іх кіраўніка Слінка Святлану Уладзіміраўну!





















