
У пятніцу ў гімназіі адбыўся мабільны лекторый, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
Чаму мабільны? Таму што веды пра мову ў гэты дзень «пайшлі» па кабінетах самі. Вучні 6-га класа на гадзіну ператварыліся ў настаўнікаў, лектараў і экскурсаводаў па свеце роднай мовы. Узброіўшыся цікавымі фактамі і добрай усмешкай, яны наведалі іншыя класы.
Шасцікласнікі расказалі пра гісторыю свята, пра тое, чаму важна берагчы сваю мову і колькі цікавых моў існуе на планеце. Але галоўны акцэнт, вядома, быў зроблены на хараство і мілагучнасць беларускай мовы.
— «Мы хацелі паказаць, што родная мова — гэта не проста школьны прадмет, а жывы, цікавы скарб, які жыве ў кожным з нас», — падзяліліся ўражаннямі юныя лектары.
Гэты дзень стаў яшчэ адным напамінам: пакуль мы гаворым на роднай мове, жыве і наша культура. Дзякуем вучням 6-га класа Бялько Ксеніі, Віткоўскай Машы і Хіневіч Еве за іх творчы падыход і жаданне дзяліцца любоўю да роднага слова!
Мінько К. А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры


