Главная » Навiны » «Гавары са мной па-беларуску»

«Гавары са мной па-беларуску»

У рамках Тыдня роднай мовы вучні 5-ых і 9-ых класаў паспаборнічалі за права звацца знаўцамі роднай мовы. «Гавары са мной па-беларуску «- такую назву мела наша мерапрыемства.
Вучні,падзяліўшыся на тры каманды, правяралі ў гульнёвай форме свае веды па беларускай мове. У іх была магчымасць праверыць і паглыбіць сваю лексічную скарбонку, праверыць лагічнае мысленне і хуткасць рэакцыі, уменне працаваць у камандзе. І сапраўды, гульня паказала, што ў вучняў ёсць запал, ёсць запас ведаў, у некаторых пашыраны кругагляд, а камусьці трэба яшчэ добра папрацаваць і з падручнікам, і з самім сабой, са сваёй дысцыплінай.
Па завяршэнні гульні вучні атрымалі адзнаку і салодкі пачастунак.
Гаварыць па- беларуску- гэта не сорам, гэта адказнасць і наш абавязак.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *