Навучэнцы 5-10 класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі Дня здароўя, у рамках якога былі арганізаваны лыжныя гонкі, спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, спаборніцтвы па хакеі, катанне на санках, лядзянках, каньках, а таксама прайшла акцыя “Зімовая казка”, у выніку якой тэрыторыя гімназіі была ўпрыгожана незвычайнымі скульптурамі са снегу, пластыкавых пакетаў і прыродных матэрыялаў.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, падрыхтоўка да раённай алімпіяды па краязнаўству, заняткі па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у 5 класы гімназіі, заняткі школы ранняга развіцця.
Навучэнцы 4 класаў сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні “Clever boys and girls”, якое прайшло ў рамках дзейнасці гімназічнага клуба “X-stream”.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжнай выставы “Пісьменнікі-юбіляры: Дж. Лондан. А. Рыбакоў. Я. Сіпакоў”. А навучэнцам 6 класаў у бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня заказнікаў і нацыянальных паркаў.
Навучэнцам 5 “А” і 7 класаў у суботні дзень спецыялісты СППС прапанавалі круглы стол “Мы і здаровы лад жыцця”, а навучэнцам 5 “В” класа — трэнінг “Цяжкасці старэйшай школы”.
Навучэнцы 3 “А”, 3 “В” класаў сталі ўдзельнікамі традыцыйнай акцыі “Дапамажы птушкам зімой”, падчас якой яны абмеркавалі цяжкасці, з якімі могуць сустрэцца птушкі зімой, а затым развесілі кармушкі на тэрыторыі гімназіі.
Актывісты піянерскай дружыны “Спадчына” і ПА ГА “БРСМ” сталі ўдзельнікамі конкурсна-забаўляльнай праграмы да Міжнароднага дня “дзякуй”.
Навучэнцы 8-10 класаў у суботні дзень наведалі заняткі па англійскай мове ў МДЛУ, навучэнцы 10 класаў – заняткі па хіміі ў БДУ.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.