Главная » Навiны » Аб удзеле ў турніры юных фізікаў

Аб удзеле ў турніры юных фізікаў

30-31 студзеня ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбыўся VII абласны турнір юных фізікаў, у якім прынялі ўдзел 14 каманд.
Турнір сабраў аматараў фізікі — навучэнцаў 8-11 класаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. 70 навучэнцаў з 11 раёнаў  дэманстравалі свае рашэнні турнірных задач, паказвалі майстэрства вядзення дыскусіі, уменне адстойваць свой пункт гледжання.  Ацэньвала працу каманд кампетэнтнае журы ў склад якога ўвайшлі выкладчыкі, аспіранты, студэнты фізічнага факультэта, факультэта радыёфізікі і камп’ютэрных тэхналогій БДУ, удзельнікі міжнародных турніраў юных фізікаў. Узначаліў журы турніру Мікалай Мікалаевіч Кальчэўскі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры фізічнай электронікі і нанатэхналогій факультэта радыёфізікі і камп’ютэрных тэхналогій БДУ. Каманда гімназіі пад кіраўніцтвам настаўніцы фізікі і астраноміі Бычкевіч Алесі Пятроўны     ў складзе   Барута Анастасіі, Крывіцкай Алены, Багадзяжа Ільі,  Кучко Кірыла, вучняў 11 «А» класа і вучня 10 «А» класа Ардашава Данілы  годна выступілі ў турніры і набылі свой першы вопыт удзелу ў спаборніцтвах такога  накірунку.
Адным з найважнейшых пераваг турніру, на погляд яго ўдзельнікаў, з’яўляецца атмасфера адкрытай, бескампраміснай публічнай навуковай дыскусіі, якая не пакідае абыякавым ні аднаго з удзельнікаў ці гледачоў. Удзел у турніры — гэта набыццё вопыту і новых сяброў.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж