3 сакавіка ў гімназіі прайшоў Дзень навукі. Дзень навукі –традыцыйнае свята нашай гімназіі. Тры апошнія гады мы праводзім яго ў пашыраным фармаце. Да традыцыйнай навукова — практычнай канферэнцыі старшакласнікаў далучыліся “Малая Акадэмія Навук” для вучняў 3- 4 класаў, конкурс постарных дакладаў для вучняў 5-8 класаў. Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў сталі практычна ўсе навучэнцы, уключаючы навучэнцаў пачатковай школы.
У рамках Дня навукі для вучняў 3-4 класаў былі арганізаваны інтэрактыўныя заняткі «Адчыняем дзверы ў свет навуковай магіі», на якіх старшакласнікі паказалі малышам вопыты па фізіцы і біялогіі.
А напярэдадні, 2 сакавіка, у госці да вучняў 3-х класаў завітаў прафесар Вуаля са сваімі магічнымі фокусамі па хіміі.
Навучэнцы 5-8 класаў прынялі ўдзел у конкурсе на лепшы постарны даклад. У мінулым годзе конкурс праводзіўся па тэме: “Людзі, якія змянілі свет”. У гэтым годзе вучні падрыхтавалі даклады на тэму: «Дзеячы культуры Беларусі». Для навучэнцаў 5-8 класаў былі арганізаваны экскурсіі, на якіх яны даведаліся шмат цікавых фактаў пра выдатных мастакоў Беларусі.
Пад час навукова – практычнай канферэнцыі прайшлі пасяджэнні ў 5 секцыях, на якіх быў заслуханы 31 даклад.
Дзень навукі праводзіцца з мэтай папулярызацыі дасягненняў беларускай і сусветнай навукі, фарміравання цікавасці да навуковага пошуку ў навучэнцаў, імкнення да павышэння свайго інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню. У рамках Дня навукі традыцыйна прайшло ўрачыстае ўзнагароджванне навучэнцаў падзякамі і грашовымі стыпендыямі за дасягненні ў алімпіядным руху і навукова-даследчай дзейнасці.