Навучэнцы 3 класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі спартландыі “Здаровы я – здаровая сям’я”; навучэнцы 6-7 класаў – рухомых гульняў; навучэнцы 9-10 класаў – гарадскога турніру па міні-футболе сярод моладзі і падлеткаў 1997-2000 г.н., які прайшоў у рамках Спартакіяды па месцу жыхарства, вынік удзелу – першае месца.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Мы абавязаны іх ратаваць”, “Яны жывуць побач з намі”, “Суседзі па планеце”. Навучэнцам 4 “М” класа ў бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у КТС “Мы і наша Зямля”, прымеркаванай да Сусветнага дня Зямлі (22.04).
Навучэнцы 2 “А” і 2 “Б” класаў прынялі ўдзел ва ўроку беражлівасці “Азбука Берагошы”, а навучэнцы 9 класаў (дзяўчаты) – у гадзіне здароўя “Усё, што неабходна ведаць дзяўчатам…”.
Навучэнцы 9-10 класаў, педагогі гімназіі ў суботні дзень сталі ўдзельнікамі працоўнага дэсанту, арганізаванага у рамках рэспубліканскага суботніка. У выніку суботніка тэрыторыю гімназіі ўпрыгожылі саджанцы туі, маньчжурскага арэха, шаравіднай вярбы.
У суботні дзень гімназісты таксама сталі ўдзельнікамі раённай алімпіяды “Алімпіядныя надзеі” па вучэбных прадметах “Грамадазнаўства”, “Фізіка”, “Хімія”, “Замежныя мовы”, “Руская мова і літаратура” і вочнага тура дыстанцыйнай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Беларуская мова і літаратура”.
Актывісты ПА ГА “БРСМ”, піянеры дружыны “Спадчына” прынялі актыўны ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці раённай алімпіяды, а таксама ў падрыхтоўцы да абласнога злёту атрадаў ЮІР.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.




















