У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”.
Вучні 1 “В” і 1 “Г” класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі спартыўнага свята “З памяццю ў сэрцы”, прымеркаванага да Дня Перамогі.
Гімназісты таксама наведалі наступныя аб’яднанні па інтарэсах – “Чароўная палітра”, “Гімназічны тэатр”, “Юны журналіст”, “Жывое слова дзіцяці”, “Беларускі тэатр”, “Дожджык”, “Сучасны танец”; аб’яднанне па інтарэсах “Мерыдыян” (ЭБЦ).
У бібліятэцы гімназісты змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Вайна на старонках кніг”, “Пагартаем старонкі часопісаў”, “Чарнобыль: легенда, быль, падзея”.
Навучэнцы 9-11 класаў наведалі факультатыўныя заняткі па фізіцы, біялогіі, кітайскай, польскай і рускай мовах.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа.
Навучэнцы 8 класаў прынялі ўдзел у пасяджэнні гарадскога клуба “Discovery”, у рамках якога прайшла літаратурна-музыкальная кампазіцыя «Забвению не подлежит».
Навучэнцы 9-10 класаў, педагогі гімназіі ў суботні дзень сталі ўдзельнікамі працоўнай акцыі “Рыхтуемся да Дня Перамогі РАЗАМ!”. Пад час правядзення акцыі былі падрыхтаваны атрыбуты для ўпрыгожвання гімназічнай калоны.
Актывісты піянерскай дружыны “Спадчына”, ПА ГА “БРСМ” паўдзельнічалі ў акцыі “Ветэран жыве побач”, а таксама ў падрыхтоўцы да раённага агляду-конкурсу піянерскіх парадна-цырыманіяльных атрадаў.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.




















