9 мая вучні, бацькі, педагогі гімназіі сталі ўдзельніамі раённых мерапрыемстваў, прысвечаных 71-й гадавіне Вялікай Перамогі.
Вучні 7-11 класаў, педагогі, прадстаўнікі клуба ЮІР прынялі ўдзел ў святочным шэсці на гарадскую плошчу, мітынгу, а затым – ва ўрачыстым шэсці на Брацкія могілкі. Святочная калона гімназіі была ўпрыгожана сцяжкамі, шарамі, зоркамі, “птушкамі міру” і “дзявяткамі”.
У рамках правядзення мітынга прайшла цырымонія ўшанавання ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, пад час якой піянеры дружыны “Спадчына” уручылі ветэранам кветкі і сувеніры – “птушкі міру”, а таксама акцыя-шэсце “Бессмяротны полк”. Галоўная мэта акцыі – прадэманстраваць, што гонар за подзвігі ветэранаў будзе вечна жыць у памяці пакаленняў.
Піянеры дружыны “Спадчына” па традыцыі сталі ўдзельнікамі Вахты памяці на Брацкіх могілках і “жывога калідора” уздоўж вуліцы Першаленінскай.
Самыя творчыя педагогі гімназіі прынялі актыўны ўдзел у раённай выставе кветкавых кампазіцый “Вясна. Кеткі. Перамога”. Аўтарамі калектыўнай работы з сімвалічнай назвай «А память хранит этот синий платочек…» сталі Барута Н.С., Калпак І.С., Голец А.А., Гудвіловіч С.М., Мазур Н.І., Сухарава М.С.
Добры настрой жыхарам і гасцям горада падарылі ўдзельнікі гімназічнага клуба “Гармонія” пад час правядзення святочнай канцэртнай праграмы “Дзяцінства – слаўная планета”.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.





















