Главная » Навiны » 14 мая гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Здаровы я – здаровая краіна!”.

14 мая гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Здаровы я – здаровая краіна!”.

Навучэнцы 5-11 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя “Здаровы я – здаровая сям’я!”, у рамках якога былі арганізаваны: спартландыя (5-6 класы), спаборніцтвы па бегу на 1000 м (5-6 класы) і эстафетным бегу (7-8  класы), спаборніцтвы па піянерболе (5-6 класы), спаборніцтвы па футболе (5-8 класы), спаборніцтвы па валейболе (7-11 класы), турнір па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, спаборніцтвы па перацягванню каната.

Навучэнцы 1 “А” і 1 “М” класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі святочнай спартландыі “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”, прымеркаванай да Міжнароднага дня сям’і (15.05).

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, заняткі школы ранняга развіцця, заняткі па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у 5 класы гімназіі.

Гімназісты, бацькі будучых першакласнікаў, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Што чыталі вашы бацькі”, “Для вас, бацькі”.

Навучэнцы 6 класаў прынялі ўдзел у пасяджэнні гімназічнага клуба “X-stream”, у рамках якога была арганізавана гульня-выстава “Having a Hobby Is Great!”.

Навучэнцы 1 “Б” класа ў суботні дзень наведалі гарадскую бібліятэку.

Актывісты піянерскай дружыны “Спадчына”, ПА ГА “БРСМ”, прадстаўнікі вучнёўскага самакіравання сталі ўдзельнікамі пасяджэння Дзіцячага раённага парламента.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж