Гімназія аб’яўляе набор навучэнцаў у 10-ыя профільныя класы з вывучэннем на павышаным узроўні наступных вучэбных прадметаў:
— Матэматыка, фізіка;
— Англійская мова, матэматыка;
— Беларуская мова, англійская мова.
Прыём заяў будзе ажыццяўляцца з 1 ліпеня па 8 ліпеня з 9.00 да 17.00.
Пры падачы заяў неабходна падаць пасведчанне аб базавай адукацыi.
Профільнае навучанне ў гімназіі гэта:
- педагагічныя кадры, кваліфікацыйны і адукацыйны ўзроўні якіх дазваляюць забяспечыць якасць адукацыі;
- сучаснае інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе, якое ўключае наяўнасць сучаснай камп’ютарнай тэхнікі, праграмнага забеспячэння, інфармацыйна-адукацыйных рэсурсаў;
- наяўнасць абсталяваных навучальных кабінетаў, якія дазваляюць у поўным аб’ёме рэалізаваць практычную частку навучальных праграм для павышанага ўзроўню па адпаведных вучэбных прадметах;
- стварэнне камфортных умоў для кожнага навучэнца, прадастаўленне роўных магчымасцей для рэалізацыі іх творчага патэнцыялу;
- сувязь з установамі вышэйшай адукацыі рознага профілю.
Навучанне ў гімназіі ў профільным класе — гэта магчымасць атрымаць якасную агульную сярэднюю адукацыю, паспяхова перайсці на наступны ўзровень навучання і заняць лідзіруючыя пазіцыі ў навакольным канкурэнтным асяроддзі.




















