Міністэрства адукацыі пастановай №70 ад 25 ліпеня 2016 года ўстанавіла кошты за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ў 2016/2017 навучальным годзе.
За карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі трэба заплаціць бацькам вучняў:
1-га класа — Br 5,61
2-га класа — Br 7,7
3-га класа — Br 5,5
4-га класа — Br 6,69
5-га класа — Br 10,76
6-га класа — Br 14,04
7-га класа — Br 8,12
8-га класа — Br 8,7
9-га класа — Br 8,01
10-га класа — Br 11,46
11-га класа — Br 11,98.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Плата за карыстанне падручнікамі ўносіцца да 1 кастрычніка бягучага навучальнага года.