29 жніўня ў гімназіі прайшло традыцыйнае мерапрыемства “Віват, студэнты! Віват, гімназісты!”, у межах якога адбылася сустрэча сёлетніх выпускнікоў гімназіі з цяперашнімі адзінаццацікласнікамі, будучымі выпускнікамі.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнулася дырэктар гімназіі Л.С. Паўхлеб. Дырэктар выказала падзяку выпускнікам 2015/2016 навучальнага год за вельмі добрыя вынікі пры ўдзеле ў цэнтралізаваным тэсціраванні і пажадала будучым выпускнікам не апускаць планку. Пасля слова мелі выпускнікі гімназіі, сярод якіх прысутнічалі Аўсіевіч Уладзіслаў і Макарчык Вадзім, якія пры здачы ЦТ па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Фізіка” адпаведна, дасягнулі вынікаў у 100 балаў. Прысутныя з вялікім інтарэсам слухалі расповеды пра тое, як праходзіла ўступная кампанія, з якімі складанасцямі сутыкнуліся былыя гімназісты. Кожны з выступаючых шчыра дзякаваў сваім настаўнікам за тыя веды, якія дапамаглі ім паступіць у ўстановы вышэйшай адукацыі.
Безумоўна, сустрэча прайшла на карысць усіх яе ўдзельнікаў і спрыяла матывацыі адзінаццацікласнікаў на дасягненне высокіх вынікаў пры ўступнай кампаніі ўжо гэтага навучальнага года.
Педагог-арганізатар,
настаўнік гісторыі Будаеў М.С.