З 02 верасня па 16 кастрычніка 2016 года праводзіцца дыстанцыйная алімпіяда па інфарматыцы. Парадак правядзення размешчаны на сайце http: // www.moiro.by/
Для ўдзелу ў Алімпіядзе запрашаюцца навучэнцы 6, 7, 8, 9 класаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Удзел у алімпіядзе з’яўляецца добраахвотным і індывідуальным.
Алімпіяда праводзіцца ў 2 этапы. Першы этап алімпіяды — 13.09.2016 (тэставанне),
другі этап — 16.09.2016 (практычнае заданне).
Заяўка на ўдзел у алімпіядзе падаецца ў тэрмін з 02.09.2016
па 12.09.2016 і складаецца з рэгістрацыі ў сістэме дыстанцыйнага навучання,
запісу на курс «Дыстанцыйная алімпіяда па інфарматыцы 2016», аплаты
арганізацыйнага ўзносу, электроннай рэгістрацыі.
Арганізацыйны ўзнос ўдзельніка алімпіяды складае
3 р. 20 кап (32 000 рублёў).
Калі вы жадаеце стаць удзельнікам алімпіяды, звярніцеся да настаўнікаў інфарматыкі Трацэўскай Ларысы Браніславаўны або Кузаўковай Анастасіі Міхайлаўны.