10 кастрычніка адбыўся апошні этап выбараў галоўнага магістра гімназіі – непасрэднае прамое галасаванне навучэнцаў 5-11 класаў.
На інфармацыйнай гадзіне выбаршчыкі аддалі свае галасы за аднаго з прадстаўленых кандыдатаў, а таксама мелі права прагаласаваць супраць усіх.
У ходзе галасавання атрымаліся наступныя вынікі:
усяго прагаласавала – 364 чалавекі,
за Ганну Кундалёву – 129 чалавек (35,4 %),
за Аляксандра Пякарчыка – 210 чалавек (57,7 %),
супраць усіх – 25 чалавек (6,9 %).
Вынікі галасавання былі аб’яўлены пад час чарговага пасяджэння галоўнага магістрата.
Віншуем з перамогай Аляксандра Пякарчыка! Жадаем поспехаў і плённай працы на пасадзе галоўнага магістра гімназіі!
Педагог-арганізатар
Будаеў М.С.