З 10 да 14 кастрыніка праходзіць гімназічная акцыя “Дзясятка” для матулі”. Акцыя прымеркавана да Дня матулі, які будзе святкавацца ў нашай краіне 14 кастрычніка.
Удзельнікі акцыі павінны вельмі пастарацца ў час вучэбных заняткаў і атрымаць як мага больш “выдатных адзнак”. Пераможцы акцыі будуць выяўлены па паралелях на наступным тыдні і ўзнагароджаны ганаровымі граматамі.
Заклікаем усіх навучэнцаў гімназіі прыняць актыўны ўдзел у акцыі і парадаваць сваіх матуль у святочны дзень!
Арганізатары акцыі