Стартавала рэспубліканская акцыя па збору другсыравіны “Наша піянерская праца табе, Айчына!”. Працоўная акцыя прымеркавана да 95-годдзя піянерскага руху і арыентавана на збор другаснай сыравіны: макулатуры, металалому, пластыка.
Сродкі, заробленыя ў рамках працоўнай акцыі, будуць накіраваны на рэканструкцыю помніка Марата Казея і акультурванне прылеглай тэрыторыі ў г. Мінску.
Заклікаем усіх прыняць актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі!
Макулатура будзе прымацца з 17 кастрычніка (панядзелак) па наступным графіку:
Панядзелак – 3-8 ўрокі (9.30-15.10)
Серада – 1-7 ўрокі (8.00-14.45)
Пятніца – 1-7 ўрокі (8.00-14.45)
Адказны: Жук Уладзімір Уладзіміравіч
Тэл.: +375298710782
Пераканаўча просім усіх жадаючых прыняць удзел у акцыі здаваць макулатуру па графіку!!!
Кіраўніцтва гімназіі