Святочны настрой панаваў у гімназіі 14 кастрычніка. У гэты дзень Беларусь адзначае адно з самых цёплых і душэўных свят календара – Дзень матулі.
Для жанчын нашай гімназіі быў арганізаваны канцэрт “Вам, любімыя нашы матулі, прысвячаем…”. Пад час мерапрыемства кіраўніцтва, а таксама навучэнцы ўстановы павіншавалі ўсіх жанчын-педагогаў, тэхнічны персанал, работніц кухні і сталовай, якія працуюць у гімназіі, з гэтым светлым святам.
Ні адна жанчына не засталася без увагі і атрымала не толькі словы пажаданняў у свой адрас, але і цудоўны падарунак ад дырэктара гімназіі Паўхлеб Л.С.
Педагог-арганізатар
Будаеў М.С.