У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”. Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай і выхаваўчай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Гімназічнае ТБ”, “Тэатр мод”, “Масцярыца”, “Палітычная грамата”, “Што? Дзе? Калі?”, “Дожджык”, “АВС” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з новай літаратурай і выданнямі ў рамках тэматычных выстаў “Скажы жыццю “Да!”, “Чытаем па-беларуску разам з сябрамі”, “Вобраз маці ў творах мастацтва” і інш.
Творча і цікава шосты школьны дзень у нашай гімназіі праходзіў для навучэнцаў і бацькоў 2 “Б” і 2 “В” класаў. Яны сталі ўдзельнікамі святочных праграм “Мамін сад” і “Мая матуля лепшая ў свеце” адпаведна.
Мерапрыемства паралелі 11 класаў “Матуля – бліжэй чалавека няма” прайшло ў форме французскіх майстэрняў. Пад час сустрэчы юнакі і дзяўчаты абмеркавалі вершы і легенду аб матулі, яе бескарыслівай любові да сваіх дзяцей; прачыталі і адгадалі аўтараў пісем да матуль, сярод якіх былі не толькі знакамітыя, але і звычайныя людзі; напісалі кароткія, але шчырыя пісьмы сваім матулям і класным кіраўнікамі; склалі сінквейны.
Такі сінквейн атрымаўся ў навучэнкі 11 “А” класа Южык Марыі:
Мама.
Мама родная.
Любит, учит, помогает.
Материнская молитва со дна моря вынимает.
Жизнь…
Навучэнка 5 “В” класа Аўхімовіч Вікторыя разам са сваёй матуляй Марынай Уладзіміраўнай прынялі ўдзел у цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў раённага конкурсу “Любімай матулі ў падарунак”, якая прайшла ў ЦТДіМ. Творчая работа дзяўчынкі была адзначана Дыпломам III ступені ў намінацыі «Сумка для шопінгу». Віншуем Вікторыю і жадаем ёй новых перамог!
Сям’я Башмаковых у складзе навучэнца 8 “М” класа Башмакова Уладзіміра, таты Сяргея Валер’евіча і матулі Таццяны Алегаўны прадставілі гімназію на раённым турысцкім свяце “Тата, мама, я – турысцкая сям’я”. Вынік удзелу ў спаборніцтве – 1 месца. Таксама віншуем з перамогай і выказваем сям’і Башмаковых шчырыя словы падзякі за супрацоўніцтва з гімназіяй!
Навучэнцаў 10 класаў у суботні дзень аб’яднаў удзел у дыскусіі “Літаратурны баль: як да яго адносіцца?”, а навучэнцаў 6 класаў – інтэлектуальная гульня “Grammar Merry-Go-Round”, якая прайшла ў рамках дзейнасці гімназічнага клуба “X-Stream”.
Актывісты піянерскай дружыны “Спадчына” прынялі ўдзел у падрыхтоўцы да ўрачыстага прыёму навучэнцаў 5 класаў у ГА “БРПА”. Дадзенае мерапрыемства пройдзе роўна праз тыдзень – 22 кастрычніка.
Актывісты ПА ГА “БРСМ”, піянерскай дружыны “Спадчына”, члены клуба “Крынічка” сталі ўдзельнікамі творчай акцыі “Матулін партрэт”, вынікі якой будуць падведзены на наступным тыдні.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.