29-30 кастрычніка 2016 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі пройдзе XIX конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.
У гэтым годзе на конкурс заяўлена 648 работ юных вучоных з усіх раёнаў Мінскай вобласці, а таксама г. Мінска, г. Масквы і Літоўскай Рэспублікі.
Падведзены вынікі адборачнага тура трэцяга этапу конкурсу. Па рашэнні журы для ўдзелу ў заключным туры адабрана 257 работ, сярод якіх 3 работы вучняў нашай гімназіі: у секцыі «Матэматыка» прадставіць сваё даследаванне навучэнка 11 «А» класа Алейнікава Аляксандра, у секцыі «Фізіка» будуць прадстаўлены 2 работы нашых навучэнцаў. Аўтарамі работ з’яўляюцца Гармаза Аляксандра і Захараў Канстанцін, вучні 10 «А» класа і Стаднік Дзіяна і Хлябовіч Аляксандра, вучні 11 «А» класа.
Жадаем поспеху ў заключным туры XIX конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці!