Субота 22 кастрычніка стала сапраўдным святам для навучэнцаў 5-х класаў. У гэты дзень 83 пяцікласнікі ўступілі ў дружныя шэрагі прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”.
На святочным піянерскім зборы прысутнічалі ганаровыя госці: дырэктар гімназіі Людміла Станіславаўна Паўхлеб, намеснік дэрэктара па вучэбнай рабоце Людміла Іванаўна Захарава, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ірына Ігараўна Асадчая і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Аляксандраўна Новік.
На свяце таксама прысутнічала шмат бацькоў, якія вырашылі падзяліць са сваімі дзецьмі радасць далучэння да піянерскай дружыны гімназіі. Для піянераў і гасцей гімназіі на зборы выступілі ўдзельнікі танцавальнага калектыву “Імпульс”.
Выступленні надалі піянерскаму мерапрыемству яшчэ больш святочны характар і зарадзілі ўдзельнікаў атмасферай пазітыву і добрага настрою. Спадзяемся, што новыя піянеры стануць прыкладам для ўсіх навучэнцаў гімназіі.
Педагог-арганізатар
Будаеў М.С.
Яшчэ больш фотаздымкаў тут