22 кастрычніка 2016 года ў Мінску адбыўся XXV юбілейны конкурс чытальнікаў польскай паэзіі імя Адама Міцкевіча.
Найвышэйшае прызначэнне такіх свят – выхаванне любові да паэтычнага слова, уменне перадаваць пачуцці лірычных герояў, перадача зместу вершаў інтанацыяй, паўзамі, сілай голасу, выразам твару, вачыма.
У гэтым годзе у нас няма ашаламляльных вынікаў (усе атрымалі Дыпломы за ўдзел у конкурсе), але самае галоўнае – мы не адышлі ад традыцый і ўдзельнічалі у свяце польскай паэзіі.
Ёсць у нашай гімназіі і такія аматары польскай паэзіі, якія амаль штогод удзельнічаюць у чытаннях. Уладзіслаў Давыдаў (8 В клас) па-майстэрску перадаў філасофскі роздум пры чытанні верша “Быць матыльком”. А ў вершы Адама Міцкевіча “Бура” дакладна перадаў трывогу і страх перад бурай, настрой і пачуцці людзей падчас шторму на моры.
Шасцікласнікі Грынкевіч Уладзіслава і Нікіцін Багдан расказалі вершы пра незвычайныя здарэнні ў жыцці герояў знакамітых польскіх паэтаў Яна Бжэхвы і Юліяна Тувіма.
“Толькі нястомная праца і любоў да вершаванага слова прывядзе нас да перамогі,” – так любіць гаварыць і пастаянна паўтарае настаўніца польскай мовы Браніслава Уладзіміраўна Шчарбіна. Так думаюць і яе вучні.