29-30 кастрычніка 2016 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў заключны этап XIX конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. У заключным этапе конкурсу прынялі ўдзел 5 вучняў нашай гімназіі, якія прадставілі 2 даследчыя работы па фізіцы і 1 — па матэматыцы.
Па выніках канферэнцыі ўсе тры работы былі адзначаны дыпломамі. Віншуем Алейнікаву Аляксандру, навучэнку 11 “А” класа, якая ўзнагароджана Дыпломам II ступені ў секцыі “Матэматыка”; Гармаза Аляксандру і Захарава Канстанціна, навучэнцаў 10 “А” класа, якія ўзнагароджаны Дыпломам II ступені ў секцыі “Фізіка” , Хлябовіч Аляксандру і Стаднік Дзіяну, якія ўзнагароджаны Дыпломам III ступені ў секцыі “Фізіка” і іх кіраўнікоў: настаўніка матэматыкі Валахановіч Таццяну Уладзіміраўну і настаўніка фізікі Доўнара Міхаіла Люцыянавіча.
Жадаем далейшых поспехаў!
