У суботні дзень навучэнцы 4 класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі спартландыі “Вясёлыя старты”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі гурткоў.
Творча і цікава шосты школьны дзень у нашай гімназіі праходзіў для навучэнцаў 5-8 класаў. Яны сталі ўдзельнікамі конкурсу генеалагічных дрэваў “Мой род, мая сям’я”. Мерапрыемства прайшло ў рамках дзейнасці клуба “Кліа”. Навучэнцы 5-8 класаў прадстаўлялі на суд журы свае радаводы і абаранялі іх. Дыпломамі пераможцаў былі ўзнагароджаны Гашко Марыя (5М), Бажок Ганна (5В), Мішук Валерыя (8В), Дабравольская Яна (8Б) і Весялкова Марыя (8М). Астатнія ўдзельнікі конкурсу атрымалі граматы за актыўны ўдзел у мерапрыемстве.
У рамках гімназічнай суботы прайшлі таксама: КВЗ “Якое цудоўнае і таямнічнае роднае слова” для навучэнцаў 4-ай паралелі, арганізаваны ў рамках Тыдня роднай мовы ў пачатковай школе; пазнавальная гульня “English is Fun!” для хлопчыкаў і дзяўчынак 5-х класаў (у рамках дзейнасці клуба “X-Stream”); Дзень імянінніка для навучэнцаў 6 “М” класа.
Гімназісты, бацькі, педагогі змаглі наведаць выставу творчых работ навучэнцаў 1-11 класаў “Ураджай-2016”. Для вырабу экспанатаў выставы былі выкарыстаны садавіна, агародніна і іншыя прыродныя матэрыялы. Сярод работ навучэнцаў 5-11 класаў хацелася б адзначыць крэатыўныя вырабы калектываў 5 “А”, 5 “Б” і 9 “А” класаў. Нагадаем, што аўтары лепшых работ будуць узнагароджаны дыпломамі адразу пасля асенніх канікул.
Выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Турызм і спартыўнае арыентаванне” сталі ўдзельнікамі адкрытага Кубку Дзяржынскага раёна па спартыўным арыентаванні імя М.Казея, які прайшоў на базе РЦТіК у в. Станькава.
Навучэнцы 6 “А” класа здейснілі экскурсію ў г. Мінск, дзе яны змаглі наведаць музей папулярных навук “Квантум”; навучэнцы 10-11 класаў прынялі ўдзел у XIX конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці, а таксама ў Дні адчыненых дзвярэй ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт”.
Адметнай стала субота і для членаў гімназічнай бізнес-кампаніі “Чароўны куфэрак”. Дзяўчаты сталі ўдзельніцамі раённага кірмаша “Установы адукацыі прапануюць…”. Кірмаш быў арганізаваны з мэтай фарміравання станоўчага вопыту прадпрымальніцкай дзейнасці ў маладзёжным асяроддзі і паглыблення эканамічных ведаў навучэнцаў. Вынік запамінальнага творчага прадстаўлення і рэалізацыі сельска-гаспадарчай прадукцыі, кандытарскіх вырабаў, прадукцыі гімназічнай бізнес-кампаніі – выдатны настрой і амаль 150 беларускіх рублёў.
Нагадаем, што ў мінулым годзе калектыў гімназіі быў адзначаны дыплом II ступені ў намінацыі “Фінансавая выніковасць і актыўнасць продажу на раённым кірмашы”. Вынікі апошняга кірмаша яшчэ падводзяцца, і ўсе мы вельмі верым у сваю перамогу!
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.,
педагог-арганізатар Будаеў М.С.