9 снежня 2011 года ў Мінску адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню нараджэння Максіма Багдановіча, а менавіта: ускладанне кветак да помніка паэту, урачысты вечар і святочны канцэрт у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Вучаніца 11 «Б» класа нашай гімназіі Дзідзюля Анастасія разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Тугай Валянцінай Віктараўнай атрымалі запрашэнне ўдзельнічаць у мерапрыемствах. Раней у гэтым годзе Насця прыняла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе сачыненняў аб жыцці і творчасці Максіма Багдановіча, прысвечанага 120-годдзю паэта і стала пераможцай! Вельмі прыемна тое, што сучаснае маладое пакаленне па-сапраўднаму шчыра захапляецца творчасцю і жыццёвым подзвігам Максіма Багдановіча на ніве служэння беларускай літаратуры.