З 01 па 12 снежня ў гімназіі прайшла інтэрнэт-віктарына “25 пытанняў аб гімназіі”, прымеркаваная да 25-гадовага юбілея ўстановы. У віктарыне прынялі ўдзел навучэнцы 5-11 класаў.
Пераможцамі сталі:
1 месца – навучэнцы 7 “В” класа, класны кіраўнік Бурцава С.В.,
2 месца – навучэнцы 9 “М” класа, класны кіраўнік Колбун І.А.,
3 месца – навучэнцы 10 “Б” класа, класны кіраўнік Храловіч Т.І.
Пераможцы віктарыны будуць узнагароджаны дыпломамі гімназіі пад час правядзення святочных лінеек, прымеркаваных да 25-годдзя гімназіі.
З правільнымі адказамі можна азнаёміцца тут.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.




















