Главная » Навiны » Другі этап конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» працягваецца…

Другі этап конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» працягваецца…

  У гэтым этапе  конкурсу прымаюць  удзел 3 педагогі нашай гімназіі: настаўнік гісторыі Бурцава Святлана Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Хацкевіч Аксана Яўгенаўна і настаўнік пачатковых класаў Калпак Іна Сяргееўна. 

Святлана Уладзіміраўна Бурцава правяла адкрыты ўрок   17 студзеня. (Чытаць тут)

  20 студзеня  на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г.Дзяржынска”  Аксана Яўгенаўна Хацкевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, праводзіла адкрытыя вучэбныя заняткі. Урок  па тэме “Утварэнне прыслоўяў”  праходзіў у 7 “А” класе. Настаўнік і навучэнцы справіліся з пастаўленай перад імі задачай. Атмасфера ўрока была цёплай, дружалюбнай. Розныя віды дзейнасці выкарыстоўваліся на ўроку, каб ён быў запамінальным і карысным. Вучням была прапанавана вялікая колькасць дадатковага  нагляднага матэрыялу. Сямікласнікі ўзбагачалі свой лексічны запас, разважалі, вучыліся прымяняць веды на практыцы, аналізавалі сваю дзейнасць.

     Прысутная камісія адзначыла, што вучні і настаўнік працавалі зладжана; цяжка было адчуць, што на гэтым уроку яны сустрэліся ўпершыню.

23 студзеня на базе дзяржаўнай установы адукацыі  «Гімназія №1 г. Дзяржынска» паказвала сваё майстэрства настаўнік пачатковых класаў першай кваліфікацыйнай катэгорыі Калпак Іна Сяргееўна. Вучэбны занятак па прадмеце «Беларуская мова» ў 2″Б»класе прайшоў вельмі паспяхова. Іна Сяргееўна — выдатны педагог, здольны да пазнання дзіцячага свету. Яна лічыць, што эфектыўны той урок, які дзеці пакідаюць з задавальненнем, атрымаўшы новыя веды.  Мы мяркуем, што ўрок Іны Сяргееўны знайшоў водгук у вучняў. Хочацца выказаць словы падзякі педагогу Шынкарэнка Вользе Віктараўне і навучэнцам 2 «Б» класа.

Адміністрацыя гімназіі выказвае шчырую падзяку  ўдзельнікам конкурсу,  а таксама вучням, настаўнікам і адміністрацыі Негарэльскай сярэдняй школы №1, сярэдняй школы №2 г. Дзяржынска і гімназіі №1 г. Дзяржынска за цёплы прыём і стварэнне добрых умоў для нашых канкурсантаў.

Жадаем поспехаў у наступных этапах конкурсу!


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж