Дарагія вучні! Паважаныя бацькі, педагогі!
Запрашаем усіх вас прыняць удзел у Дні здароўя, які адбудзецца ў нашай гімназіі 11 лютага, у суботу.
У праграме:
10.00-11.00 – спаборніцтвы па лыжных гонках/спаборніцтвы па валейболе, 7 “А”, 7 “В”, 7 “М” класы;
11.00-12.00 – спартыўная гульня «Два агні», 3 класы;
11.00-12.00 – спаборніцтвы па лыжных гонках/спаборніцтвы па валейболе, 6 класы;
12.00-13.30 – першынства гімназіі па піянерболе, 5 класы;
12.00-13.30 – спаборніцтвы па лыжных гонках/турнір па хакеі, 9 класы.
Кіраўніцтва гімназіі