Главная » Навiны » 11 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Здаровы я – здаровая краіна!”

11 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Здаровы я – здаровая краіна!”

У суботні дзень навучэнцы 3, 5, 6, 7, 9-х класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі Дня здароўя, у рамках якога былі арганізаваны спаборніцтвы па рухомай гульні “Два агні”, спаборніцтвы па лыжных гонках, валейболе, піянерболе і турнір па хакеі.

Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Белая ладдзя”, “Шахматы” (ФАЦ), “Таеквандо”.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі гурткоў, заняткі па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у 5 класы гімназіі, а таксама заняткі па падрыхтоўцы да навучання ў пачатковай школе. Навучэнцы 5-11 класаў змаглі атрымаць кансультацыі па вучэбных прадметах “Матэматыка”, “Беларуская мова”, “Геаграфія”, “Руская мова”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з новай літаратурай і выданнямі ў рамках тэматычных выстаў “Вандроўкі з У. Ягоўдзікам”, “Усё пачынаецца з кахання”, “Прайшла праз дзяцінства вайна”. У бібліятэцы таксама прайшла гадзіна прафесійнай арыентацыі “Кім быць?” для навучэнцаў 8-х класаў.

Чарговае пасяджэнне гімназічнага клуба аматараў замежных моў “X-Stream” прайшло ў форме майстар-класа “St. Valentine Cards. We can make them ourselves!”, удзельнікамі якога сталі навучэнцы 4-х класаў.

Выхаванцы клуба “Юныя інспектары дарожнага руху” пад кіраўніцтвам Жук У.У. прынялі ўдзел у раённай Алімпіядзе па правілах дарожнага руху. Вынік удзелу – 2 месца!

Цікава і карысна шосты школьны дзень праходзіў для навучэнак 8-10 класаў. Яны сталі ўдзельніцамі ІТ-канферэнцыі “ProIT.Girls”, арганізаванай на пляцоўцы Epam Systems у г. Мінску. З экскурсіяй у сталіцу таксама накіраваліся навучэнцы 2-х класаў, дзе яны наведалі цыркавое прадстаўленне “Шоў гіганцкіх фантанаў”.

У рамках дзейнасці СППС у гэты суботні дзень былі арганізаваны прававая гульня “Шчасце тваё закон беражэ” (5 кл.), падрыхтоўка да раённага прававога турніру і кансультацыі для бацькоў будучых першакласнікаў.

Неабходна таксама адзначыць, што ў рамках гімназічнай суботы піянеры дружыны “Спадчына” пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Будаева М.С. сталі ўдзельнікамі гарадской інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі”. Вынік удзелу – 1 месца! Таксама прайшла падрыхтоўка да раённага агляду-конкурсу піянерскіх парадна-цырыманіяльных атрадаў, які пройдзе на базе нашай гімназіі 24 лютага.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж