11 лютага на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г. Дзяржынска” прайшла інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?” сярод каманд піянерскіх дружын дзяржынскіх школ.
Піянеры гімназічнай дружыны “Спадчына” прадэманстравалі свае веды ў пытаннях, якія датычацца развіцця піянерскага руху, жыцця і дзейнасці піянераў-герояў, гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і гісторыі Беларусі. Па выніках інтэлектуальнага спаборніцтва наша каманда здолела перамагчы ўсіх супернікаў і заняць ганаровае першае месца.
Віншуем піянераў гімназіі з перамогай і жадаем ім новых поспехаў і дасягненняў!
Педагог-арганізатар
Будаеў М.С.