Главная » Навiны » Аб удзеле ў патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”

Аб удзеле ў патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, навучэнцы нашай гімназіі сталі ўдзельнікамі раённага этапу рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”. Мерапрыемства прайшло ў Дзяржынскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Пад час урачыстай акцыі тры навучэнцы 8 “В” класа гімназіі – Пякарчык Марыя, Трахімец Ілля і Трахімец Юлія, якім вось-вось споўнілася 14 гадоў, – атрымалі пашпарты. Са словамі прывітання да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся старшыня Дзяржынскага райвыканкама Арцюшкевіч М.І. і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мельнікаў К.У.

Ад імя моладзі Дзяржынскага раёна да ўсіх прысутных звярнулася Пякарчык Марыя. Дзяўчынка падкрэсліла, што атрыманне пашпарта – гэта важная і ўрачыстая падзея ў жыцці кожнага чалавека. Пашпарт – гэта галоўны дакумент, які дае магчымасць адчуваць сябе паўнапраўным грамадзянінам сваёй краіны.

Добры настрой удзельнікам акцыі падарылі музычныя нумары ў выкананні вакальнай групы нашай гімназіі “Singing Sparkles”. Пасля завяршэння свята для ўсіх яго ўдзельнікаў была арганізавана экскурсія па музеі.

Неабходна таксама адзначыць, што напярэдадні Дня Канстытуцыі яшчэ адна навучэнка нашай гімназіі – Ліснеўская Марыя (8 “М” клас) – прыняла ўдзел у рэспубліканскім этапе дадзенай патрыятычнай акцыі.

Марыя – выдатніца вучобы, пераможца другога і трэцяга этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Матэматыка” (Дыпломы 1 і 3 ступені адпаведна). Пашпарт Марыі і яе аднагодкам уручыла Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава.

З 14 па 16 сакавіка ў гімназіі таксама прайшлі тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны да Дня Канстытуцыі, пад час якіх навучэнцам 8-х класаў, якім споўнілася 14 гадоў, былі ўручаны навучальныя дапаможнікі «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж